Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі праводзіцца страйк супраць павышэньня пэнсійнага ўзросту


Прафсаюзы Францыі сёньня праводзяць 24-гадзінны страйк пратэсту ў сувязі з намерамі ўраду павялічыць да 2018 года пэнсійны ўзрост з 60 да 62 гадоў.

Страйк паўплывае на працу грамадзкага транспарту і авіялініяў, а таксама на паштовыя перавозкі. У чэрвені ўжо праходзілі дэманстрацыі супраць пэнсійнай рэформы, у якіх удзельнічалі прыкладна 800 тысячаў чалавек.
XS
SM
MD
LG