Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША занепакоеныя справаздачай ААН па ядзернай праграме Ірану


Кіраўніцтва ЗША выказала трывогу ў сувязі з апошняй справаздачай МАГАТЭ па ядзернай праграме Ірану. У справаздачы дапускаецца, што Тэгеран па-ранейшаму не пакідае спробаў па стварэньні ядзернай зброі. Прадстаўнік Белага дому Томі Віетар заявіў, што паводле справаздачы, Іран адмаўляецца выконваць міжнародныя абавязаньні ў рамках сваёй атамнай праграмы, а працягвае праводзіць даследаваньні і набліжацца да вытворчасьці ядзернай зброі.

Абапіраючыся на зьвесткі з канфідэнцыйных крыніцаў, заходнія інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што Тэгеран адмовіўся пускаць інспэктараў МАГАТЭ ў краіну і такім чынам сабатаваў расьсьледаваньне па сваёй ядзернай праграме.

У справаздачы МАГАТЭ адзначаецца, што Іран працягвае ўзбагачаць уран насуперак патрабаваньням Рады бясьпекі ААН па перадачы працэдуры ўзбагачэньня іншым краінам. Прадстаўнік Ірану ў МАГАТЭ Алі Асгар Салтані лічыць, што даклад ядзернага ведамства ААН быў незбалансаваным і пахіснуў яго рэпутацыю.
XS
SM
MD
LG