Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праграма Станіслава Шушкевіча


Дзяржаўнасьць, дэмакратыя, рынак – шлях да дабрабыту

Не рэформы прывялі да краху, a іх адсутнасць

Наша рэспубліка трапіла ў глыбокі крызіс, а зыходныя ўмовы былі на Беларусі лепшыя, чым у многіх іншых посткамуністычных дзяржавах. Па прыкладу Польшчы, Венгрыі, Чэхіі мы маглі б хутка рушыць да дэмакратычнага грамадства, цывілізаваных рыначных адносін, і ўжо зараз людзі жылі б лепш. Здавалася, так і будзе.
Мы заклалі падмурак дзяржаўнасці: абвясцілі незалежнасць, курс на нейтралітэт і бяз'ядзернасць, наладзілі добрыя адносіны з суседзямі. Больш як 100 краін свету прызналі нас афіцыйна. Каб прадухіліць катастрофу ад некантралюемага распаду СССР, мы выступілі ініцыятарамі стварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якая дазволіла захаваць жыццёва важныя сувязі краін з агульным гістарычным лёсам.
Пачалося будаўніцтва новай эканомікі. Ствараліся вытворчыя кааператывы, арэндныя фірмы, першыя фермерская гаспадаркі, жыццёвы ўзровень быў вышэйшы, чым у суседзяў. Усе памятаюць, як тыя прыязджалі па тавары на Беларусь. Былі закладзены асновы духоўнага адраджэння нацыі, вернута да жьцця гістарычная дзяржаўная сімволіка, пашыралася сфера ўжывання роднай мовы, пачалі выходзіць незалежныя газеты і часопісы.
Пасля прыняцця законаў аб уласнасці, прадпрымальніцтве, замежных інвестыцыях, прадпрыемствах і аб банкаўскай дзейнасці патрэбны былі яшчэ, прынамсі, два рашучыя крокі да рынку — народная прыватызацыя і стабілізацыя беларускай грашовай сістэмы. Тады была б забяспечана належная прастора для стварэння новай эканомікі на карысць чалавека.
Чаму ж гэтага не адбылося? Галоўным чынам таму, што нельга правесці рэформы рукамі тых, хто ў іх не зацікаўлены. Нельга зрабіць рынак для простых людзей, захаваўшы прывілеяваную размеркавальную сістэму для кіраўніцгва. Рынак не сумяшчальны з велізарным бюракратычным апаратам. Наменклатура адчула пагрозу страціць цёплыя месцы. Большасць яе не здольна працаваць па-новаму, не хоча зарабляць на жыццё нялёгкай працай, як простыя людзі, таму яна паўстала супраць рэформаў. Кансерватыўнае ядро Вярхоўнага Савета аж два гады тармазіла Закон аб прыватызацыі і да сённяшняга дня не зрабіла нічога, каб спыніць інфляцыю. Наменклатура зрывала ўсе спроды дэмакратычных дэпутатаў, у тым ліку Старшыні Вярхоўнага Савета, абнавіць кіраўнічыя структуры, даць паўнамоцтвы новым людзям, якія ведаюць, што і як рабіць.
У выніку абвешчанае рэфармаванне эканомікі не адбылося. Старая сістэма гаспадарання развальваецца, новая не ствараецца. Большасць насельніцтва на вачах бяднее. За апошнія 12 месяцаў цэны ўзраслі ў 21 раз, значна апярэдзіўшы рост заробкаў. За гады праўлення гэтага ўрада прамысловая вытворчасць зменшылася ўдвая, тое ж адбываецца з сельскай гаспадаркай. Валютны доўг Беларусі набліжаецца да 2 мільярдаў долараў.
Жахлівыя памеры набылі скрытае беспрацоўе, раскраданне дзяржаўнай маёмасці, злачыннасць. Спробы змагацца супраць чыноўнікаў-зладзеяў, патрабаваць сур'ёзных змен ва ўрадзе закончыліся адстаўкай Шыркоўскага, Ягорава, нарэшце Шушкевіча. Цяпер урад Кебіча мог кіраваць як хацеў. I вось вынікі: за 3 месяцы курс беларускага "зайчыка" ў адносінах да долара і расійскага рубля ўпаў у 4 разы, цэны ўзраслі утрая, капіталы вывозяцца за мяжу, наступіў поўны фінансавы крах. Замест рэалізацыі дагавора з Расіяй ад 6 верасня мінулага года ўрад, каб даць свайму кандыдату фальшывы козыр у перадвыбарнай гульні, падпісвае новы дагавор па аб'яднанню грашовых сістэм, які зроблены так непрафесійна, што не можа прынесці ніякіх эканамічных выгад ніводнаму боку. Страта самастойнасці, пераўтварэнне ў занядбаную, залежную ад расійскіх канцэрнаў правінцыю — вось доля, якую нам наканавала кіруючая каманда. I гэта замест выгаднага для Беларусі раўнапраўнага саюза з Расіяй на аснове ўсёабдымнага міждзяржаўнага дагавора аб дружбе і супрацоўнііггве паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, ідэя якога была сфармулявана ў камюніке аб сустрэчы С.С.ПІушкевіча і Б.М.Ельцына 11 студзеня 1994 года.
Хопіць спекуляваць на пачуццях простых людзей, на іх натуральным жаданні сяброўства славянскіх рэспублік! Ніхто не супраць самых цесных адносін і з Расіяй, і з Украінай. Але злачынна ўводзіць народ у зман, рыхтаваць яму кабалу, прадаючы незалежнасць дзеля таго, каб захавала ўтульныя крэслы купка недзеяздолыных, збанкрутаваных палітыкаў. Наменклатура хоча, як і раней, трымаць просты люд у паднявольным стане. I хоць у свой час удалося канстытуцыйна і заканадаўча дэклараваць асноўныя палітычныя правы грамадзян, але на справе яны прыгнечаны выканаўчай уладай, якая манапалізавала сродкі масавай інфармацыі, падпарадкавала фармальна незалежны суд і пракуратуру. I зараз урадавы кандыдат у прэзідэнты пануе у друку і эфіры, выцясняючы адтуль іншых кандыдатаў, на якіх, акрамя таго, дружна льюць бруд урадавыя выданні. Але народ ужо не той, што раней, ён адчуў сваю годнасць і павінен разабрацца, дзе хлусня, а дзе праўда, які шлях вядзе ў тупік, а які — да лепшай долі.

Да дабрабыту прывядзе цывілізаваны рынак

Беларусь — краіна працавітых і кемлівых людзей. Трэба развязаць ім рукі для вольнага гаспадарання, аддаць уласнасць, скасаваўшы заканадаўчыя абмежаванні і чыноўныя перашкоды. Адным словам, даць кожнаму магчымасць сваёй працай, ініцыятывай, прадпрымальнасцю забяспечыць дабрабыт сабе і сваёй сям'і. I тады самі людзі ператвораць Беларусь у квітнеючы край. Праводзячы палітыку рашучых рэформ пры ўдзеле і падтрымцы ўсяго насельніцтва, мы праз два гады забяспечым эканамічны рост. I праз тры-чатыры гады ў свеце будуць гаварыць пра беларускі эканамічны цуд, пра заможнае і вольнае жыццё яе людзей.
Вось асноўныя палажэнні эканамічнай часткі праграмы, якія, дарэчы, сфармуляваны яшчэ 8 месяцаў назад у дакладзе Старшыні Вярхоўнага Савета С.С.Шушкевіча на сесіі "Аб шляхах выхаду Рэспублікі Беларусь з крызіснай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі":
— неадкладна спыняем інфляцыю і ствараем працаздольную фінансавую сістэму на базе канверсоўнай грашовай адзінкі (калі Расія не пагодзіцца з аб'яднаннем грашовых сістэм на справядлівых умовах, то ўводзім свае грошы). Моцныя грошы спыняць рост цэн, дадуць стабільнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні;
— змяняем падатковую палітыку, да мінімуму змяншаем падаткі, каб стымуляваць вытворчасць. Вялікія падаткі прадыктаваны празмернымі расходамі. Таму скарачаем на трэць дзяржрасходы, але захоўваем і нават павялічваем выдаткі на адукацыю, навуку, культуру, ахову здароўя, ліквідацыю наступстваў Чарнобыля. Абавязваем усе дзяржустановы, мясцовыя органы ўлады публікаваць вынікі выканання сваіх бюджэтаў, каб даходы і расходы як усёй дзяржавы, так і яе структур былі навідавоку. Большую частку падаткаў пакідаем у мясцовых бюджэтах:
-- шляхам народнай прыватызацыі спыняем "наменклатурную прыхватызацыю" і хутка ствараем у эканоміцы значны недзяржаўны сектар. Эфектыўна кантралюем дзяржаўную маёмасць. Ліквідуем перашкоды свабоднай гаспадарчай дзейнасці ўсіх прадпрыемстваў незалежна ад форм уласнасці. Дзяржаўнае рэгуляванне застаецца выключна на макраэканамічным узроўні і праз падаткі. Адмяняем большасць ліцэнзій_і_ квот;
-- пачынаем структурную перабудову сельскай гаспадаркі, арыентуючыся на сусветныя цэны і новы многаўкладны аграрны лад, заснаваны на канкурэнцыі пры.поўнай свабодзе выбару форм гаспадарання і ўласці (калгас, саўгас, фермер, кааператыў, аграперапрацоўчае акцыянернае таварыства і г.д.);
-- знешнеэканамічную палітыку накіроўваем на захаванне і пашырэнне рынкау збыту і крыніц рэсурсаў, змяншэнне знешняга доўгу, стымуляванне замежных інвестыцый і ўкараненне сучасных тэхналогій. Забяспечваем у перспектыве свабоднае перамяшчэнне праз граніцы людзей, тавараў і капіталу. Усімі магчымымі сродкамі дамагаемся фарміравання на тэрыторыі ўсяго СНД плацежнага і мытнага саюзу і справядлівых, раўнапраўных адносін з Расіяй;
-- рашуча абнаўляем і скарачаем .структуры улады і адкрываем дарогу новым таленавітым спецыялістам, ствараем механізмы дакладнага выканання законаў — дзяржава забяспечвае законнасць і парадак эканамічнай дзейнасці;
-- рэалізуем адрасную (скіраваную перш за ўсё на сацыяльна неабароненых, тых, каму найцяжэй) палітыку неадкладнай матэрыяльнай падтрымкі насельніцтва, каб дапамагчы адаптавацца да новых умоў жыцця, у прыватнасці, перадаём частку дзяржмаёмасці ў пенсіённы фонд, цалкам кампенсуем абясцэненыя уклады насельніцтва і рэчавыя чэкі.
У выніку рэалізацыі праграмы добра арганізаваны рэнтабельны дзяржсектар дапоўніцца значным мабільным прыватным, у эканоміцы з'явіцца сапраўдны свабодны гаспадар, які будзе клапаціцца аб росквіце прадпрыемства, аб інвестыцыях і будзе працаваць зыходзячы з доўгатэрміновых мэтаў. Нашы грамадзяне адчуюць сябе гаспадарамі сваёй зямлі, заводаў і фабрык.
Уласнік стане асновай эканамічнага росквіту і стабільнасці. За адзін год узнікнуць тысячы малых і сярэдніх фірм па вытворчасці харчовых і спажывецкіх тавараў. Гэта дазволіць стварыць сотні тысяч новых працоўных месц з добрай аплатай для моладзі і тых, каго скарачаюць з нерэнтабельных заводаў. Свабода гаспадарання выкліча інвестыцыйны і будаўнічы бум. Будуць будаваць не толькі катэджы, a і малыя вытворчыя прадпрыемствы, камунікацыі, і гэта, у сваю чаргу, ажывіць цэлую галіну будаўнічых матэрыялаў. Інвестыцыйная палітыка і асабліва дазвол выкарыстоўваць грошы ад прыватызацыі ў адпаведных рэгіёнах, ажывяць дзелавую актыўнасць ва ўсіх рэгіёнах. У сваю чаргу, змяншэнне падаткаў і субсідый вытворцам, дазволіць пераразмеркаваць грошы на карысць спажыўцоў праз істотнае павышэнне стыпендый, пенсій, заробкаў, але сінхронна з ростам вытворчасці. Пры мінімальным заробку ў 4 долары інфляцыю не спыніш, пакупной здольнасці не павялічыш, а без яе прадпрыемствы не запрацуюць. Мы пралічылі магчымасць ужо праз паўгода выйсці на ўзровень заробку ў 100—150 долараў. Павышэнне заробкаў павялічыць пакупную здольнасць. А калі ёсць за што купляць, тады і канчатковая прадукцыя знаходзіць попыт — запрацуюць заводы.
Моцныя грошы, разумныя падаткі, свабода гаспадарання, добрыя заробкі, стымуляцыя зберажэнняў, фінансавая дысцыпліна прывядуць да стабілізацыі і росту беларускай эканомікі, зробяць заможнымі ўсіх, хто хоча і здольны працаваць, забяспечаць належны ўзровень жыцця ўсім, хто ўжо сумленна адпрацаваў сваё, ці пазбаўлены магчымасці зарабляць самастойна (пенсіянеры, студэнты, інваліды і г. д.).

Як пабудаваць дзяржаву для чалавека

Да гэтага часу дзяржава (гэта значыць чыноўніцтва) пануе ў нас над асобай. Просты чалавек застаецца дармавой рабочая сілай. Наша задача — стварыць такія ўмовы, каб грамадзянін, яго правы і свабоды мелі перавагу над інтарэсамі дзяржавы. Галоўнае прызначэнне дзяржавы — абараняць чалавека. Дзяржава павінна гарантаваць сапраўды роўныя магчымасці і свабоду гаспадарчаи дзейнасці ўсім.
Галоўныя палажэнні нашай праграмы дзяржаўнага будаўніцтва:
--ахову правапарадку і барацьбу са злачыннасіцо падымаем на еўрапейскі ўзровень. Ліквідуем у заканадаўстве супярэчнасці і хібы, якія спрыяюць карупцыі. Праваахоўныя органы павінны разграміць арганізаваную злачыннасць і спыніць карупцыю. Мы не будзем эканоміць на забеспячэнні праваахоўных органаў. У выніку гарантуем бяспеку грамадзян і іх маёмасці ад злачыннасці і чыноўнага ўседазволу;
-- створым спрыяльныя ўмовы станаўлення шматпартыйнай палітычнай сістэмы. Завершым канстытуцыйныя пераўтварэнні, прыняўшы Закон аб выбарах, і тэрмінова правядзём дэмакратычныя выбары новага парламента. Прымем Закон аб мясцовых уладах, які б дазваляў грамадзянам ажыццяўляць сапраўднае самакіраванне. Дадзім ім магчымасць самім абраць кіраўнікоў мясцовай улады і надаць ім належныя паўнамоцтвы для эфектыўнага кіравання развіццём тэрыторый;
-- забяспечым усталяванне грамадзянскага міру, ажыццяўленне грамадскіх пераўтварэнняў канстытуцыйным шляхам, роўныя правы ўсім прафсаюзам;
-- будзем мэтанакіравана адраджаць і развіваць у кантэксце сучаснасці беласкую культуру і шанаваць гісторыю Беларусі. Нададзім больш увагі патрыятычнаму, маральнаму выхаванню моладзі, оудзем умацоўваць традыцыі добразычлівага стаўлення да ўсіх нашых суседзяў, іншых народаў. Дзяржава стане гарантам сапраўднай свабоды слова і незалежнай дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі;
— прадоўжым шлях да сапраўднай незалежнасці Беларусі, самастойнасці яе знешняй палітыкі. Даб'ёмся, каб Рэспубліка Беларусь стала раўнапраўным партнёрам у сусветнай супольнасці. Працягнем актыўна пачаты пасля абвяшчэння незалежнасці працэс усебаковай інтэграцьгі Беларусі ў Еўропу. Будзем умацоўваць ужо ўсталяваныя добрыя стасункі з Расіяй, Украінай, Літвой, Польшчай, іншымі краінамі СНД і Балтыі;
— забяспечым паслядоўнасць і незваротнасць крокаў да нейтралітэту і бяз’ядзернасці. I надалей не дапусцім удзелу Беларусі ў ваенных канфліктах. Мы вярнулі нашых дзяцей служыць у Беларусь — тут яны і будуць служыць. Даб'емся прызнання і гарантий нейтралітэту з боку вядучых краін свету.

У чым адметнасць праграмы

Па-першае, здаровае развіццё грамадства надзейна забяспечваецца вяршэнствам закону і права. Прэзідэнт стане гарантам дэмакратыі, свабоды і парадку. Усталюецца сумленная, маральная палітыка. Замест наменклатуры дзяржавай пачне кіраваць каманда энергічных прафесіяналаў, здольных у кароткі тэрмін вывесці Беларусь з крызісу. Будзе створана сістэма, пры якой усе чыноўнікі зразумеюць, што яны служаць грамадзянам і атрымліваюць заробак ад падаткаплацелынчыкаў.
Па-другое, эканамічнае заканадаўства паслядоўна перабудоўваецца на аснове ліберальна-эканамічнай канцэпцыі, каб стварылася цэльная сістэма законаў прамога дзеяння, што дадуць роўныя шанцы для ўсіх, як падчас прыватызацыі, так і пры вядзенні гаспадарчай дзейнасці.
Па-трэцяе, забяспечваецца хуткі тэмп рэформ і комплексный механізмы ажыццяўлення іх этапаў: пераадоленне крызісу — у пачатку 1995 года, стабілізацыя — на працягу 1995 года, эканамічны пад'ём — з 1996 года. Прыярытэты: першага этапа — абмежаванне інфляцыі на канец 1994 года да 7—10 працэнтаў у месяц, рэарганізацыя энергаёмістых і неэфектыўных прадпрыемстваў, прыватызацыя і рэструктурызацыя; другога этапа — фінансавая стабілізацыя, фарміраванне значнага недзяржаўнага сектара, стварэнне ўмоў для інвестыцый, ажыўленне дзелавой актыўнасці; трэцяга этапа — структурная перабудова, павышэнне жыццёвага ўзроўню. Галоўная задача на ўсіх этапах — павышэнне канкурэнтаздольнасці беларускіх тавараў.
Па-чацвёртае, ажыццяўляецца рашучая і абгрунтаваная пераарыентацыя прамысловасці на патрэбы чалавека, а не ваенна-прамысловага комплексу, хутка ствараецца грамадства дабрабыту. Наш курс — эканоміка для чалавека, і мы забяспечым усіх самым неабходным.
Па-пятае, гарантуецца сусветная падтрымка Беларусі і ўсталяванне роўных узаемавыгадных адносін з суседзямі.
Нягледзячы на катастрафічны стан нашай дзяржавы, мы не павінны апускаць рукі і губляць надзею. Мы не першыя, хто апынуўся ў вельмі цяжкім стане. Усе цывілізаваныя працавітыя нацыі знаходзілі і знаходзяць выйсце. I мы прапануем вам пайсці па шляху Еўропы, Японіі, Паўднёвай Карэі. Ад вашага выбару залежыць будучыня Беларусі, будучыня кожнага з нас і нашых дзяцей. Дзейнічаць трэба рашуча і паслядоўна. Калі мы ўсю энергію, усе рэсурсы, усе намаганні, увесь інтэлект нацыі накіруем на працу, на стварэнне зканомікі для чалавека, то Беларусь зможа расквітнець ужо праз тры гады. Хопіць ваганняў, зваротнай дарогі няма, ніякая дапамога — ні расійская, ні заходняя — не выратуе нас. Толькі мы самі, закасаўшы рукавы, можам стварыць цуд. Усёй грамадой за працу!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG