Грамадзянская паніхіда па адным з заснавальнікаў сайту «Хартыя-97» Алегу Бябеніну адбудзецца 6 верасня з 14 да 15 гадзін у Менску ў зале рытуальных паслуг па вуліцы Альшэўскага, 12. Пра гэта БелаПАН паведаміла журналістка Натальля Радзіна.
Пахаваньне адбудзецца 6 верасьня на Ўсходніх (Маскоўскіх) могілках сталіцы.
Экспэртыза цела журналіста Алега Бябеніна паказала, што ён памёр у выніку ўдушэньня. У міліцыі ўжо зрабілі папярэднюю выснову пра самагубства, у чым сумняваюцца яго калегі.
Цела Алега Бябеніна было знойдзенае ў ягоным дачным доме ў вёсцы Пярхурава Дзяржынскага раёну 3 верасьня ўвечары.