Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Эўропы не рэкамэндуе ужываць словы “маці” і “бацька”


Рада Эўропы ў мэтах барацьбы з гендэрнай дыскрымінацыяй – сэксізмам – рэкамэндуе ўсім сваім 47 сябрам адмовіцца ад “сэксісцкай мовы” і перайсьці да словаў з нэўтральнай гендэрнай афарбоўкай. Падставай для адпаведнага звароту стала заява швайцарскай дэпутаткі ПАРЭ Дорыс Штамп. Яна запатрабавала, каб жанчын больш не лічылі “пасіўнымі і другаснымі істотамі, маці ці сэксуальным аб'ектамі”.

Як паведамляе нямецкае выданьне Die Welt, Швайцарыя першай пачала адпаведныя пераўтварэньні. У сталічным Бэрне з афіцыйнага звароту зьніклі словы “маці”(Mutter) і “бацька”(Vater). Цяпер яны называюцца бацька́мі (Eltern).
XS
SM
MD
LG