Прэзыдэнт Альбаніі Бамір Топі заклікаў Генэральную Асамблею ААН падтрымаць аднабаковае абвяшчэньне незалежнасьці Косава ад Сэрбіі. У лісьце да краін-чальцоў ААН Топі адзначае, што падтрымка праекту рэзалюцыі Сэрбіі, у якім выказваецца адмоўнае стаўленьне да незалежнасьці Косава, зробіць нэгатыўны ўплыў на стабільнасьць на Балканах.
У падрыхтаваным Сэрбіяй праекце рэзалюцыі абвяшчэньне Косавам незалежнасьці ў 2008 годзе ацэньваецца як "непрымальнае".
У падрыхтаваным Сэрбіяй праекце рэзалюцыі абвяшчэньне Косавам незалежнасьці ў 2008 годзе ацэньваецца як "непрымальнае".