Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная супольнасьць асудзіла тэракт у Пакістане


Пра сваё “рашучае асуджэньне тэракту” ў пакістанскім горадзе Квэта, у выніку якога загінулі найменей 54 чалавекі, а больш як 200 параненыя, заявіў Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун.

Таксама з асуджэньнем тэракту выступіў Белы дом, які назваў тэракт “тым больш заганным”, паколькі той учынены ў сьвяты для ўсіх мусульманаў месяц Рамадан у краіне, якая моцна пацярпела ў сувязі з разбуральнымі паводкамі.

Напад тэрарыста-сьмяротніка быў накіраваны супраць удзельнікаў шэсьця мусульманаў-шыітаў, якія штогод ў апошнюю пятніцу Рамадану ладзяць акцыю на знак салідарнасьці з палестынцамі. Адказнасьць за тэракт узяў на сябе Талібан, заявіўшы, што найбліжэйшым часам напады адбудуцца таксама ў Эўропе і ЗША.

Выбух у Квэце – ужо другі буйны тэракт у Пакістане за апошнія тры дні. У сераду ў пакістанскім горадзе Лагор ахвярамі выбуху сталі 35 чалавек, каля 300 былі параненыя.
XS
SM
MD
LG