Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Новай Зэляндыі з-за землятрусу ўведзены рэжым надзвычайнай сытуацыі


На Паўднёвым востраве Новай Зэляндыі ў сувязі з моцным землятрусам уведзены рэжым надзвычайнай сытуацыі. Паводле сэйсмолягаў, магнітуда землятрусу дасягнула 7,1. У горадзе Крайстчэрч назіраюцца моцныя разбурэньні. Паведамляецца, што два чалавекі пацярпелі. У большай частцы гораду спынена падача электрычнасьці. Улады паведамляюць, што каля 1000 чалавек могуць быць эвакуаваныя з-за пагрозы затапленьня ў сувязі з разрывам водаправоду.
XS
SM
MD
LG