Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане ажыцьцяўляецца новая антытэрарыстычная стратэгія



Міністар абароны ЗША Роберт Гейтс заявіў, што ў аўганскай правінцыі Кандагар пачала рэалізоўвацца новая амэрыканская антытэрарыстычная стратэгія.

У чацьвер у часе свайго візыту ў Аўганістан Гейтс сустрэўся з прэзыдэнтам краіны Хамідам Карзаем і камандуючым міжнароднымі і амэрыканскімі войскамі Дэвідам Пэтрэўсам.

У 2010 годзе сілы міжнароднай кааліцыі панесьлі рэкордныя страты ў Аўганістане: забітыя 493 вайскоўцы, зь іх 326 – амэрыканцы.
XS
SM
MD
LG