Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў тэракту ў Пакістане павялічылася да 44 чалавек


Колькасьць ахвяраў тэракту ў пакістанскім горадзе Квета павялічылася да 44 чалавек. Ахвярамі выбуху, які зьдзейсьніў сьмяротнік, былі ўдзельнікі шэсьця мусульманаў—шыітаў, якія штогод ў апошнюю пятніцу Рамадану ладзіць акцыю ў знак салідарнасьці з палестынцамі і супраць кантролю Ізраіля над Ярусалімам.

Выбух у Квеце – ўжо другі буйны тэракт у Пакістане за апошнія тры дні. У сераду ў пакістанскім горадзе Лахор ахвярамі выбуху былі 35 чалавек, каля трохсот былі параненыя.
XS
SM
MD
LG