Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Партугаліі асудзілі пэдафілаў


Шасьцёра мужчын і адна жанчына сёньня былі асуджаныя ў Партугаліі паводле абінавачаньняў ў сэксуальным разбэшчваньні і згвалтаваньнях дзяцей. Пэдафілы рабілі свае злачынствы цягам 1990-х у дзяржаўным дзіцячым доме ў Лісабоне.

Суд цягнуўся шэсьць гадоў, на ім было апытана больш за 800 сьведкаў і экспэртаў, а таксама 32 меркаваныя ахвяры гвалту. Сярод прызнаных вінаватымі – былы тэлевядоўца і былы амбасадар. Прысуды ў справе чакаюцца пазьней сёньня.
XS
SM
MD
LG