Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан павялічыць пастаўкі газу ў Расею


Азэрбайджан удвая павялічыць пастаўкі газу ў Расею. Адпаведнае пагадненьне сёньня падпісалі азэрбайджанская дзяржаўная кампанія SOCAR і расейскі "Газпром" падчас візыту ў Баку расейскага прэзыдэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева.

Мядзьведзеў сустрэўся з прэзыдэнтам Азэрбайджану Ільхамам Аліевым і абмеркаваў зь ім пытаньні ўзаемнага гандлю, а таксама магчымасьці ўрэгуляваньня канфлікту паміж Азэрбайджанам і Армэніяй вакол Нагорнага Карабаху. Пасьля сустрэчы расейскі прэзыдэнт заявіў, што нядаўняе рашэньне Расеі працягнуць тэрмін разьмяшчэньня ў Армэніі расейскай ваеннай базы выклікана клопатам пра стабільнасьць у рэгіёне.
XS
SM
MD
LG