Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН абмяркуе рост цэнаў на харчы


Агенцтва ААН у пытаньнях харчовай прадукцыі і сельскай гаспадаркі склікае спэцыяльнае паседжаньне ў сувязі з павышэньнем цэнаў на харчаваньне на ўсясьветным рынку.

Напярэдадні Расея абвясьціла, што працягне забарону на экспарт збожжа да часу, пакуль не будзе сабраны ўраджай наступнага году. Расея ўвяла гэтую забарону ў мінулым месяцы ў сувязі з засухай.

Два гады таму недахоп харчовых прадуктаў на ўсясьветных рынках выклікаў хваляваньні ў шэрагу краінаў, і цяперашні рост цэнаў спараджае занепакоенасьць, што сытуацыя можа паўтарыцца.
XS
SM
MD
LG