Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў сказаў праўду: ідзе ў прэзыдэнты

абноўлена

Лідэр грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" паэт Уладзімер Някляеў абвясьціў аб сваім намеры стаць кандыдатам на прэзыдэнта.

Сваё рашэньне балятавацца ў прэзыдэнты Някляеў зрабіў у эфіры расейскай радыёстанцыі Эхо Москвы.

Па словах лідэра "Гавары праўду", "рэальна гэта здарыцца, як толькі будуць абвешчаныя прэзыдэнцкія выбары". Пры гэтым палітык заявіў, што застаецца прыхільнікам ідэі вылучэньня адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў.

ЭМ: Вы прэтэндуеце на ўдзел у выбарах прэзыдэнта?

У. Някляеў: Фармальна на сёньняшні дзень я не зьяўляюся прэтэндэнтам у прэзыдэнты. Але рэальна гэта здарыцца, як толькі будуць абвешчаныя прэзыдэнцкія выбары.

ЭМ:
То бок вы будзеце балятавацца?

У. Някляеў: Так, гэта вырашана ўжо.




Уладзімер Някляеў такім чынам патлумачыў Свабодзе свае заявы ў эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы":

"Як трохі сьпяшаюцца рабіць у Менску мяне кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь, так пасьпяшаліся і ў Маскве, дзе я сказаў, што я зьбіраюся вылучацца кандыдатам у прэзыдэнты. А кандыдат у прэзыдэнты – гэта той чалавек, які ня проста заявіць, а зьбярэ 100 тысяч подпісаў, занясе іх у адпаведную інстанцыю, якой зьяўляецца Цэнтральная выбарчая камісія, там яго зарэгіструюць і дадуць яму адпаведны дакумэнт, па якім ён будзе кандыдатам у прэзыдэнты. Мы абвесьцім, што ад кампаніі "Гавары праўду!" вылучаецца ў кандыдаты ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Уладзімер Някляеў пасьля таго, як будзе сказана, што выбары гэтыя насамрэч адбудуцца".

Апрача Някляева пра свой удзел у выбарах заяўлялі:

  • Сяргей Гайдукевіч
  • Юры Глушакоў
  • Рыгор Костусеў
  • Аляксандар Мілінкевіч
  • Алесь Міхалевіч
  • Яраслаў Раманчук
  • Віталь Рымашэўскі
  • Андрэй Саньнікаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG