Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі ізраільска-палестынскіх перамоваў


Сёньня ў Вашынгтоне прэм’ер-міністар Ізраіля Біньямін Нетаньягу і палестынскі прэзыдэнт Махмуд Абас правялі прамыя перамовы – першыя за два апошнія гады. Яны дамовіліся працягнуць дыялёг на Блізкім Усходзе, першая сустрэча адбудзецца 14-15 верасьня. На ёй, як і сёньня будуць прысутнічаць дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан і спэцыяльны пасланьнік ЗША на Блізкім Усходзе Джордж Мітчэл.

Мітчэл паведаміў, што сёньняшнія перамовы ў Вашынгтоне былі працяглымі і прадукцыйнымі. Нетаньягу і Абас асудзілі ўсе формы гвалту супраць цывільных асобаў. Пазаўчора Ў Ізраілі ваяўнікі арганізацыі Хамас забілі чатырох ізраіліцянаў.

Махмуд Абас заявіў, што палестынскі бок будзе выконваць усе абавязательствы ў сфэры бясьпекі і заклікаў ізраільскі бок спыніць пабудову габрэйскіх паселішчаў на палестынскіх тэрыторыях, а таксама зьняць блякаду Паласы Газы.
XS
SM
MD
LG