Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страсбурскі суд асьцерагаецца катаваньняў у Беларусі


Эўрапейскі суд па правах чалавека у Страсбуры.
Эўрапейскі суд па правах чалавека у Страсбуры.
Эўрапейскі суд па правах чалавека перасьцярог Францыю ад высылкі на радзіму сям’і беларускага апазыцыянэра, асьцерагаючыся кепскага абыходжаньня зь імі ў Беларусі.

Як паведамляе РІА «Новости» са Страсбура, суд вырашыў, што ў цяперашніх умовах вяртаньне пазоўнікаў у Беларусь стала б парушэньнем артыкула аб забароне катаваньняў і бесчалавечнага абыходжаньня.

Беларуская сям’я з трыма дзецьмі таемна пражывае ў Францыі. Прозьвішчы і імёны пазоўнікаў не агучваюцца.

Паведамляецца, што бацька сям’і яшчэ ў 1999 годзе быў затрыманы і зьбіты беларускімі праваахоўнымі органамі за дзейнасьць у Беларускім народным фронце і за ўдзел у «Маршы свабоды» ў Менску. Яшчэ раз яго зьбілі, калі ён стаў кіраўніком магілёўскай суполкі апазыцыйнай партыі. Ягоны сын таксама быў актывістам апазыцыі і неаднаразова арыштоўваўся.

З 2002 года пазоўнік безвынікова прасіў палітычнага прытулку ў Нямеччыне й Нарвэгіі. У 2005 годзе сям’я прыехала ў Страсбур і папрасіла прытулку. Каб пазьбегнуць чарговай высылкі з Францыі, сям’я і зьвярнулася ў Эўрапейскі суд па правах чалавека, які цяпер заступіўся за яе.

Рашэньне суду ўступіць у сілу, калі бакі цягам трох месяцаў ня зьвернуцца з просьбай перадаць справу ў Вялікую палату суду, якая можа адхіліць рашэньне.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG