Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штучныя дзеці на берасьцейскіх дарогах


У Берасьці на дарогах з інтэнсіўным рухам на скрыжаваньнях зьявяцца манэкены дзяцей.

Улічваючы досьвед усталяваньня на дарогах вобласьці штучных манэкенаў у выглядзе патрульных ДАІ, з пачаткам новага навучальнага году было прынятае рашэньне гэтак жа выкарыстоўваць манэкены дзяцей. Мэта аўтаінспэктараў — бясьпека на дарогах. Практыка ўсталяваньня штучных даішнікаў адыграла станоўчую ролю. З гэтай мэтай вырашана бліжэйшым часам павялічыць колькасьць манэкенаў да двух дзясяткаў па ўсёй вобласьці і ў абласным цэнтры. Здалёк штучныя інспэктары ДАІ выглядаюць, як сапраўдныя.

Між іншым адзін з манэкенаў інспэктара каля Берасьця быў зьнішчаны хуліганамі, якія размалявалі аўтамабіль і сам манэкен.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG