Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў едзе ў Азэрбайджан


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў мае сёньня прыбыць у Азэрбайджан. Візыт мае прайсьці на фоне росту напружанасьці вакол сытуацыі ў Нагорным Карабаху.

На сустрэчы са сваім азэрбайджанскім калегам Ільхамам Аліевым Мядзьведзеў плянуе абмеркаваць захады па ўрэгуляваньні канфлікту ў Карабаху, а таксама супрацу пры эксплюатацыі нафтавых рэсурсаў у Касьпійскім моры. Чакаецца таксама падпісаньне дамовы аб расейска-азэрбайджанскай мяжы.

У аўторак паміж азэрбайджанскімі вайскоўцамі і армянскімі сіламі бясьпекі Нагорнага Карабаху здарыўся ўзброены канфлікт. Бакі падаюць супярэчлівыя зьвесткі аб стратах.

У жніўні Масква падоўжыла тэрмін знаходжаньня сваёй вайсковай базы ў Армэніі і дала Ерэвану новыя гарантыі яго бясьпекі.
XS
SM
MD
LG