Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Здароўе іранскага палітвязьня пагоршылася пасьля 50 дзён галадоўкі


Стан вядомага іранскага палітычнага дзеяча Аржанга Давудзі, які 50 дзён таму абвясьціў галадоўку ў тэгеранскай турме, моцна пагоршылася. Пра Радыё «Свабода» паведаміла жонка дысыдэнта. Аржанг Давудзі абвясьціў галадоўку ў знак пратэсту супраць парушэньня сваіх правоў.

Аржанга Давудзі арыштавалі ў 2003 годзе па абвінавачваньні ў стварэньні палітычнай групы "Рух за свабоду іранцаў». Суд асудзіў яго да дзесяці гадоў турмы. Цяпер, паводле жонкі Давудзі, яе муж ня ў стане ні гаварыць, ні адкрываць вочы.
XS
SM
MD
LG