Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША асудзілі атакі на аўганскіх школьнікаў



Дзяржаўны сакратар ЗША Гілары Клінтан заявіла, што ЗША выказваюць глыбокае шкадаваньне адносна нядаўняга атручваньня аўганскіх школьнікаў у Кабуле. Яна сказала, што дэталі здарэньня зараз правяраюцца, але аўганскія школы, настаўнікі і студэнты, у прыватнасьці, дзяўчаты, часта становяцца мішэньню ваеўнікоў.

Гілары Клінтан заклікала міжнародную супольнасьць аказаць падтрымку ўраду Аўганістану ў барацьбе з рэпрэсіямі і гвалтам у дачыненьні да дзяўчат, якія атрымліваюць адукацыю.
XS
SM
MD
LG