Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьні апазыцыйнікаў у Маскве


У Маскве міліцыя затрымала дзясяткі удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі на Трыюмфальнай плошчы.

Сярод затрыманых – лідэр "Іншай Расеі» Эдуард Лімонаў, лідэр руху «Салідарнасьць» Барыс Нямцоў, кіраўнік «Левага фронту» Сяргей Удальцоў.

Апазыцыя і праваабаронцы сёньня зноў выйшлі на плошчу на мітынг у абарону 31-га артыкулу Канстытуцыі, што гарантуе свабоду сходаў.

Улады Масквы ўжо 11-ы раз за 2 гады не далі дазволу на правядзеньне акцыі на Трыюмфальнай плошчы, заявіўшы гэтым разам, што там пачалося будаўніцтва падземнай паркоўкі.

Акцыі праходзяць яшчэ ў некалькіх расейскіх гарадох.
XS
SM
MD
LG