Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Косаве шукаюць парэшткі сэрбаў


Улады Косава пачалі дасьледаваньне месца за 20 кілямэтраў на захад ад Прышціны, дзе можа знаходзіцца масавае пахаваньне сэрбаў, забітых падчас вайны ў Косаве ў канцы 1990-х гадоў.

Паведамляецца, што ў работах на тэрыторыі закінутай шахты ўдзельнічаюць косаўскія сілы бясьпекі і вайскоўцы НАТО.

На тэрыторыі шахты, паводле шэрагу сьведчаньняў, альбанскія паўстанцы з Арміі вызваленьня Косава ўтрымлівалі мясцовых сэрбаў. Больш за 20 з іх былі забітыя.

Лёс больш як 1000 чалавек, зьніклых падчас вайны ў Косаве – косаўскіх альбанцаў ды сэрбаў – па-ранейшаму невядомы.
XS
SM
MD
LG