Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незалежнасьць Іраку адноўлена, лічыць яго прэм'ер


Прэм'ер-міністар Іраку Нуры аль-Малікі лічыць, што з вывадам баявых частак ЗША незалежнасьць Іраку варта лічыць адноўленай.

Ірацкі прэм'ер заявіў пра гэта ў сёньняшнім тэлезвароце – у дзень афіцыйнага заканчэньня амэрыканскай баявой місіі ў Іраку.

Цяпер у гэтай краіне застаецца дапаможны кантынгент колькасьцю каля 50 тысяч вайскоўцаў ЗША. Яны аказваюць дапамогу ў падрыхтоўцы ірацкіх сілаў бясьпекі.
XS
SM
MD
LG