Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША завяршаюць баявыя дзеяньні ў Іраку


Сёньня ЗША афіцыйна абвесьцяць пра заканчэньне баявой апэрацыі амэрыканскіх войскаў у Іраку, што пачаліся 7,5 гадоў таму.

З гэтай нагоды віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн сустракаецца сёньня ў Багдадзе з ірацкім кіраўніцтвам.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама таксама выступіць сёньня ўвечары з тэлезваротам да нацыі – з нагоды завяршэньня баявой апэрацыі амэрыканскіх войскаў у Іраку.

Цяпер у гэтай краіне застаецца дапаможны амэрыканскі кантынгент колькасьцю каля 50 тысяч вайскоўцаў. Яны аказваюць дапамогу ў падрыхтоўцы ірацкіх сіл бясьпекі.
XS
SM
MD
LG