У сталіцы Славаччыны Браціславе невядомы сёньня страляў па вокнах у адным з мікрараёнаў. Паводле апошніх зьвестак, восем чалавек забітыя і дзевяць параненыя, сярод параненых – трохгадовае дзіця. Ён быў ўзброены кулямётам і двума пісталетамі. Славацкія СМІ са спасылкай на мэдыкаў паведамляюць, што злачынца скончыў жыцьцё самагубствам.