Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: "Расея будзе павялічваць мыты на іншамаркі"


"Расея не дазволіць, каб вы ўвесь час скідвалі на наш рынак хлам і ператваралі Расею ў памыйніцу сваёй адпрацаванай тэхнікі", — заявіў прэм'ер-міністар Расеі.

Расея будзе паступова павялічваць мыты спачатку на патрыманыя, а потым і на новыя іншамаркі. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністар Расеі Уладзімір Пуцін у інтэрвію тэлеканалу "Расія 24".

Паводле расейскага прэм'ера, з дапамогай гэтага кроку дзяржава будзе стымуляваць замежных аўтавытворцаў адкрываць свае вытворчасьці ў Расеі.

Зьвяртаючыся да прадстаўнікоў замежных кампаній, кіраўнік расійскага ўрада падкрэсьліў, што краіна будзе абараняць уласную вытворчасьць аўтамабіляў усімі даступнымі спосабамі. "Вы разумееце, што ніводная краіна, тым больш Расея, не дазволіць, каб вы пастаянна скідвалі на наш рынак хлам і ператваралі Расею ў памыйніцу сваёй адпрацаванай тэхнікі".

Як адзначыў расейскі прэм'ер, улады разумеюць, што, з аднаго боку, расейскі спажывец пакуль мае патрэбу ў замежнай прадукцыі, а з другога — вытворцы машын "ня могуць адразу заскочыць на расейскі рынак і разгорнуць вытворчасьць".

У студзені 2009 года ўрадам Расеі былі падвышаныя ўвазныя мыты на новыя аўтамабілі, што прывяло да істотнага падаражаньня аўтамабіляў у краіне. Пасьля невялікага аднаўленьня аўтарынку ў гэтым годзе, у Міністэрстве эканамічнага разьвіцьця РФ загаварылі аб вяртаньні мытаў на дакрызісны ўзровень. Аднак Міністэрства прамысловасьці настаяла на тым, каб мыты заставаліся высокімі яшчэ доўга — дзеля інтарэсаў расейскага аўтапрому.

Расея, Беларусь і Казахстан падпісалі пагадненьне аб Мытным Саюзе. У рамках гэтага Саюзу прадугледжаная ўніфікацыя ўсіх мытаў. Беларускія мыты на замежныя аўтамабілі пакуль значна меншыя за расейскія. Пакуль бакі дамовіліся, што беларускія мыты застаюцца нязьменнымі да 1 ліпеня наступнага года. Пасьля гэтага Беларусь павінна будзе перайсьці на агульныя з Расеяй і Казахстанам памеры мытных плацяжоў, што прывядзе да росту цэнаў на легкавыя аўтамабілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG