Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Магілёўскім рыбакомплексе - выбух. Трое чалавек пацярпелі


На прадпрыемстве “Магілёўскі рыбакомплекс” выбухнуў балён з прапанам. Трое чалавек пацярпелі й шпіталізаваныя. Адзін зь іх знаходзіцца ў рэанімацыі з траўмай галавы. Двое — з апёкамі.

Выбух адбыўся ў кампрэсарным памяшканьні прадпрыемства 29 жніўня пасьля 21-й гадзіны вечара. Памяшканьне разбуранае. Спэцыялісты адзначаюць, што толькі цудам выбух не пашкодзіў ёмістасьці з аміякам. Калі б тое адбылося, наступствы былі б куды больш сур’ёзнымі.

Ва ўправе надзвычайных сытуацыяў пацьвярджаюць факт здарэньня. На месца выбуху выяжджалі пажарныя, аднак пажару там не было.

Што сталася прычынай выбуху, высьвятляе сьледзтва, якое вядзе аддзел міліцыі Кастрычніцкага раёну Магілёва.
XS
SM
MD
LG