Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама: крызыс у Іраку хутка будзе разьвязаны


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выказаў перакананьне, што палітычны крызыс у Іраку хутка будзе разьвязаны. У інтэрвію тэлеканалу NBC Абама назваў доўгае фармаваньне новага ірацкага ўраду "натуральным працэсам для маладой дэмакратыі". Абама таксама заявіў, што насуперак нядаўнім актам гвалту сытуацыя ў Іраку наладжваецца, а мясцовыя сілы бясьпекі выконваюць свае абавязкі "ня горш, чым чакалася".

У аўторак прэзыдэнт ЗША мае выступіць з заявай з нагоды завяршэньня баявой місіі амэрыканскіх войскаў у Іраку. Там застаецца дапаможны кантынгент – меней як 50 тысяч вайскоўцаў ЗША.
XS
SM
MD
LG