Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саміт Украіна-Нямеччына ў Бэрліне


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч мае сёньня прыбыць у Бэрлін для перамоваў са сваім нямецкім калегам Крысьціянам Вульфам і канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель.

На парадку дня сустрэчы – паглыбленьне супрацоўніцтва ў пытаньнях энэргапаставак, эканамічных сувязяў і каардынацыі дзейнасьці службаў бясьпекі. Перамовы адбываюцца на фоне агульнага збліжэньня Кіева з Эўразьвязам.

Чакаецца, што міністры ўнутраных спраў дзьвух краін падпішуць пагадненьні аб супрацы праваахоўчых ведамстваў у справе змаганьня з арганізаванай злачыннасьцю і тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG