Лех Валенса, заснавальнік польскага прафсаюзу "Салідарнасьць", адмовіўся ўдзельнічаць у мерапрыемствах, прымеркаваных да 30-х угодкаў узьнікненьня арганізацыі, спаслаўшыся на "стомленасьць". У нядзелю сьвяткаваньні прайшлі ў балтыйскім горадзе Шчэцін, на сёньня ўрачыстасьці заплянаваныя ў Гдыні.
У сваім інтэрнэт-блогу Валенса заявіў, што хоча "адпачыць ад гэтага ўсяго ў міры ды цішы". Валенса рэзка крытыкуе цяперашняе кіраўніцтва "Салідарнасьці" за яго падтрымку кансэрватыўнай Партыі законнасьці і справядлівасьці, якая знаходзіцца ў апазыцыі да дзейнага ўраду.
Заснаваная ў 1980 годзе "Салідарнасьць" стала першым польскім прафсаюзам, што не падпарадкоўваўся камуністычнай намэнклятуры. Дзейнасьць прафсаюзу перарасла ў агульнанацыянальны рух, які прывёў да зьвяржэньня камуністычнага ладу ў Польшчы. У 1990 годзе тагачасны лідэр руху Лех Валенса быў абраны прэзыдэнтам краіны.