Прынамсі 11 чалавек было шпіталізавана ў выніку нападу скінхэдаў на ўдзельнікаў рок-фэсту ў горадзе Міас, што ў Чалябінскай вобласьці.
Паводле інфармацыі ІТАР-ТАСС, загінулых не было. Іншае расейскае агенцтва "Расея-24" паведамляе пра сьмерць 14-і гадовай дзяўчынкі.
Чацьвёра чалавек дастаўленыя ў шпіталь у стане сярэдняй цяжкасьці, яшчэ шасьцёра патрапілі ў траўмапункт.
Міліцыя затрымала 15 чалавек.
Раней паведамлялася, што ад 40 да 100 маладзёнаў з паголенымі галовамі і ўзброеныя дубінкамі ды арматурай, уварваліся на рок-канцэрт і пачалі зьбіваць гледачоў. Відавочцы сьцьвярджаюць, што чулі стрэлы.