Прэзыдэнт Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас папярэдзіў, што не адступіцца ад сваёй пагрозы перапыніць мірныя перамовы зь Ізраілем, у выпадку, калі Тэль-Авіў адновіць будаўніцтва габрэйскіх паселішчаў на акупаваных палестынскіх тэрыторыях.
Бакі маюць аднавіць перамоўны працэс аб урэгуляваньні канфлікту на Блізкім Усходзе на гэтым тыдні ў Вашынгтоне. Заплянаваная сустрэча стала вынікам шматмесячных высілкаў Белага Дому.
Напрыканцы мінулага году прэм'ер міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу замарозіў будаўніцтва на Заходнім беразе ракі Ярдан. Тэрмін мараторыю, аднак, скончыцца праз тры тыдні пасьля згаданых перамоваў у Вашынгтоне. Супраць яго падаўжэньня выступае парлямэнцкая апазыцыя ў кнэсэце.
Пытаньне аб узьвядзеньні габрэйскіх паселішчаў на палестынскіх тэрыторыях унесла падзел у ізраільскую грамадзкасьць. Многія асьцерагаюцца, што працяг будаўніцтва можа сарваць магчымасьць мірнага ўрэгуляваньня блізкаўсходняга канфлікту. Шэраг тэатральных дзеячоў Ізраілю заявілі, што ня будуць выступаць у новапабудаваных габрэйскіх паселішчах.