Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўстрыі выратавальнікі знайшлі 12 зьніклых спартоўцаў


На захадзе Аўстрыі ў выніку пошукава-выратавальнай апэрацыі знойдзеныя зьніклыя рафтэры. Усе ўдзельнікі заплыву жывыя, аднак, некаторым спатрэбілася мэдыцынская дапамога.

У спуску па бурнай горнай рацэ Брэгенцэрах прымала ўдзел 74 чалавекі. Каманды некалькіх плытоў не справіліся зь кіраваньнем і перакуліліся. 15 чалавек было выратавана адразу, пошукі яшчэ 12 занялі некалькі гадзін.

Летні рафтынг – папулярнае хобі ў Аўстрыі, але сёлета ў выніку моцных дажджоў ва Ўсходняй Эўропе парогі горных рэк сталі асабліва небясьпечнымі.
XS
SM
MD
LG