Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забітыя ў Нальчыку ваеўнікі датычныя да гучных тэрактаў


Сьледчы камітэт пры пракуратуры Расеі пацьвердзіў, што 5 ваеўнікоў, якія былі забітыя падчас спэцапэрацыі ў Нальчыку, датычныя да тэракту на іпадроме ў сталіцы Кабардына-Балкарыі сёлета 1 траўня. Тады пацярпелі 30 чалавек.

Акрамя таго, паводле ФСБ, усе пяцёра забітых мелі дачыненьне да некалькіх забойстваў супрацоўнікаў МУС, грамадзянскіх асоб, а таксама да замаху на забойства двух супрацоўнікаў ФСБ, дзесяці падрываў у Нальчыку, у тым ліку да выбухаў на Баксанскай ГЭС.
XS
SM
MD
LG