Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пэшавары ісламісты захапілі двух закладнікаў


Паводле пакістанскай паліцыі, ісламскія ваеўнікі трымаюць ва ўрадавым будынку ў Пэшавары, што на паўночным захадзе краіны, двух закладнікаў. Сам будынак, які знаходзіцца непадалёк ад канзуляту ЗША, заблякаваны паліцыянтамі.

Як паведаміў журналістам прадстаўнік пакістанскіх сілавых структураў, інцыдэнт распачаўся ў выніку таго, што зьняволеным ісламістам ўдалося пад час допыту адолець сваіх ахоўнікаў, узяць іх у закладнікі і прарвацца ў квартал, які ахоўваецца ўладамі. Цяпер робіцца ўсё магчымае для вырашэньня праблемы.

XS
SM
MD
LG