Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай супраць экспарту амэрыканскай зброі на Тайвань


Кітай заклікаў ЗША адмяніць ліцэнзіі на экспарт амэрыканскім кампаніям, што прадаюць радыёлякацыйнае абсталяваньне на Тайвань. Прадстаўнік кітайскага МЗС сказаў, што рашэньне, пра якое было абвешчана раней на гэтым тыдні Дзярждэпартамэнтам ЗША, можа пашкодзіць адносінам паміж дзьвюма краінамі. Кітай выступае супраць продажу зброі Тайваню, які Пэкін лічыць часткай сваёй тэрыторыі. У пачатку гэтага года Пэкін прыпыніў вайсковыя кантакты са Злучанымі Штатамі пасьля таго як Вашынгтон абвясьціў пра продаж зброі на Тайвань
XS
SM
MD
LG