Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Украіны падазрае ў забойстве журналіста міліцыю


Міністар унутраных спраў Украіны заявіў, што харкаўскага журналіста, які зьнік некалькі месяцаў таму - верагодна ўжо няма сярод жывых. Прамаўляючы па ўкраінскім тэлебачаньні Анатоль Магілёў дадаў, што падазрае щ датычнасьці да зьнікненьня праваахоўчыя органы.

Васіль Кліменцьеў, рэдактар штотыднёвага выданьня Новы Стыль, зьнік 11 жніўня. Сябры 47-і гадовага журналіста паведамляюць, што ў той дзень ён паехаў фатаграфаваць асабнякі высокапастаўленага ўрадоўца абласной падатковай адміністрацыі.

Газэта "Новы стыль" вядомая сваімі расьсьледаваньнямі выпадкаў карупцыі ў мясцовых судах, міліцыі, пракуратуры і падатковай адміністрацыі. Сам галоўны рэдактар неаднаразова публікаваў выкрывальніцкія матэрыялы аб кіраўніках харкаўскіх сілавых структураў.
XS
SM
MD
LG