Паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ір нечакана прыбыў зь візытам у Кітай, паведамляе заходні друк. Ён наведаў сярэднюю школу ў горадзе Цзілінь, дзе ў 20-я гады мінулага стагодзьдзя вучыўся яго бацька Кім Ір Сэн. Мяркуецца, што Кім Чэн Іра суправаджае малодшы сын Кім Чэн Ун, якога лічаць яго пераемнікам. На верасень у Пхэньяне заплянавана пасяджэньне лідараў Працоўнай партыі Карэі ў справе пераемнасьці ўлады ў краіне. Мяркуецца таксама, што Кім Чэн Ір цягам гэтага візыту хоча пазнаёміць сына зь кіраўніцтвам Кітаю.
Візыт Кім Чэн Іра стаў нечаканасьцю для аглядальнікаў яшчэ і таму, што меркавалася ягоная сустрэча з былым прэзыдэнтам ЗША Джымі Картэрам, які прыбыў у КНДР, каб вызваліць амэрыканцаў, затрыманых за незаконнае перасячэньне мяжы.