Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данія адмовілася пасылаць самалёты-зьнішчальнікі ў Аўганістан


Данія адмовіла ў просьбе НАТА паслаць у Аўганістан самалёты –зьнішчальнікі F-16. Міністр замежных спраў Ленэ Эспэрсэн пасьля абмеркаваньня ў парлямэнце заявіла, што Данія з’яўляецца адной з краінаў, якія найбольш задзейнічаныя ў Аўганістане. Міністр адзначыла, што іншыя краіны мелі б падумаць аб сваёй ролі і выкананьні патрабаваньняў НАТА. Цяпер у Аўганістане служыць 750 вайскоўцаў з Даніі, большасьць у небясьпечнай правінцыі Гэльманд. Прапарцыйна свайму ўдзелу ў НАТАўскай місіі ў Аўганістане Данія панесла найцяжэйшыя страты– 34 забітых.
XS
SM
MD
LG