Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўскую Гарбушку могуць зачыніць


Два найбуйнейшых маскоўскіх Цэнтры па продажы электронікі, бытавой тэхнікі і дыскаў з мэдыякантэнтам – Гарбушка і Гарбушкін двор могуць быць зачыненыя.

З адпаведнай ініцыятывай выступіла Дарагамілаўская пракуратура Масквы. Сёньня пракурор Міхаіл Усціноўскі мае намер абвесьціць пра закрыцьцё "Гарбушак". Прычына – наяўнасьць кантрафакту.

У адміністрацыі аднаго з рынкаў – Гарбушкін двор заявілі, што пра кантрафакт нічога ня ведаюць, і гандлёвы комплекс працуе ў звычайным рэжыме.
XS
SM
MD
LG