Паводле спадара Леўчанкава, грошы ў “Фонд салідарнасьці” будуць адлічвацца з прафсаюзных складак у памеры 10% , таксама будуць прымацца дабрачынныя ахвяраваньні.
Такім чынам, кажа актывіст, можна будзе "падстрахаваць" патэнцыйных забастоўшчыкаў, якія часам не наважваюцца на пратэст, бо баяцца страціць заробак.
Васіль Леўчанкаў кажа, што стварэньне “Фонду салідарнасьці” змусіць адміністрацыю прадпрыемстваў ставіцца да патрабаваньняў удзельнікаў забастовак больш сур’ёзна. На бараньскім “Лёсе”, у прыватнасьці, раней кіраўніцтва наўпрост казала, што акцый пратэсту не баіцца: маўляў, спыніць працу надоўга рабочыя не наважацца, бо іхны заробак наўпрост залежыць ад зробленага.
Калі ініцыятыву бараньскай суполкі падтрымалі на нацыянальным узроўні, можна чакаць і папаўненьня шэрагаў у Свабодным прафсаюзе мэталістаў — упэўнены Васіль Леўчанкаў. Бо тыя, хто гатовыя адстойваць свае працоўныя правы, будуць адчуваць ня толькі маральную, але і матэрыяльную дапамогу калег.