Прадстаўнікі чылійскіх уладаў паведамілі 33-м гарнякам, якія знаходзяцца у абрынутай шахце на глыбіні некалькіх соцень мэтраў пад зямлёй, што яны будуць вызваленыя толькі празь некалькі месяцаў. Менавіта столькі часу спатрэбіцца выратавальнікам, каб прасьвідраваць выратавальны тунэль.
Міністар аховы здароўя Чылі Джэймі Маналіч сказаў, што шахцёры адрэагавалі на гэтае паведамленьне спакойна. Урадоўцы асьцерагаліся, што інфармацыя пра працягласьць выратавальных работ магла адмоўна паўплываць на псыхічны стан пацярпелых.
Абвал на шахце па здабычы медзі і золата здарыўся 5 жніўня. Адзіная сувязь са сьветам для шахцёраў – невялікая адтуліна празь якую ім падаюць лекі і харчаваньне.