Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганскія ўлады папрасілі дапамогі ў вайскоўцаў


Кіраўніцтва аўганскай правінцыі Бадгіс зьвярнулася па дапамогу да вайскоўцаў, каб забясьпечыць ахову сваіх установаў. Мясцовыя жыхары, якія пратэстуюць супраць гібелі аўганскага паліцыянта ў сутычцы з гішпанскімі інструктарамі, сабраліся на стыхійныя мітынгі побач з адміністратыўнымі будынкамі. У некаторых зь іх былі выбітыя шыбы. Таксама сотні чалавек правялі акцыю пратэсту ля брамы гішпанскай базы ў Бадгісе, дзе разьмешчаны супрацоўнікі замежнай місіі для забесьпячэньня аднаўленьня рэгіёну. Сьведкі паведамілі нашаму радыё, што пратэстоўцы спалілі прынамсі адзін будынак.

У Мадрыдзе сьцьвярджаюць, што сёньня аўганец першым пачаў страляць па гішпанскіх паліцыянтах і забіў двух зь іх, а таксама перакладчыка. Агнём у адказ нападнік быў застрэлены. Аўганскія ўлады не выключаюць, што забіты мог быць зьвязаны з талібамі.
XS
SM
MD
LG