Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Філіпінах адхіленыя ад працы 4 паліцыянты


На Філіпінах часова адхіленыя ад працы чацьвёра афіцэраў паліцыі, якія кіравалі апэрацыяй для вызваленьня закладнікаў. У панядзелак у Маніле ўзброены зламысьнік, былы паліцыянт, захапіў аўтобус, у якім знаходзіліся 25 чалавек. У выніку апэрацыі загінулі восем турыстаў з Ганконгу. Яшчэ сямёра былі параненыя. Сам захопнік, які дамагаўся аднаўленьня на службе, быў застрэлены снайпэрам.

Улады Кітаю і адміністрацыя Ганконгу скрытыкавалі дзеяньні праваахоўных органаў Філіпінаў.
XS
SM
MD
LG