Былы прэзыдэнт ЗША і нобэлеўскі ляўрэат Джымі Картэр выправіўся ў Паўночную Карэю, дзе з красавіка знаходзіцца ў зьняволеньні амэрыканскі грамадзянін. Паўднёвакарэйскае агенцтва Ёнгап паведамляе, што 85-і гадовы Картэр са сваёй жонкай вылецеў з ЗША прыватным авіярэйсам.
Айджалон Малі Гомэс, 30-і гадовы жыхар Бостану, працаваў у Паўднёвай Карэі настаўнікам ангельскай мовы. Улады КНДР пакаралі яго 8 гадамі катаржных работаў за спробу незаконнага прабрацца на тэрыторыю гэтай краіны зь Кітаю. Паўночнакарэйскія мэдыі раней паведамлялі, што Гомэс спрабаваў, з адчаю, зьдзейсьніць самагубства.