Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заклікала Расею спыніць практыку, якая прымушае жанчын у Чачні датрымліваць ісламскі стыль адзеньня. У сваёй заяве праваабарончая арганізацыя сьцьвярджае, што атрымлівае дзесяткі паведамленьняў з Чачні, што ў Грозным перасьледуюць тых жанчын, чыё адзеньне выглядае занадта адкрытым.
Паводле Human Rights Watch чачэнскія ўлады звольнілі з дзяржаўнага сэктару тых жанчынаў, якія ня носяць галаўныя хусткі. Дзяўчатам-студэнткам таксама раяць насіць хусткі ва ўнівэрсытэтах. Хаця гэтыя меры не прапісаныя законам, але яны праводзяцца ў загадным парадку і падтрымліваюцца прэзыдэнтам Чачні Рамзанам Кадыравым.