Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі візыту Хурскайнэн апазыцыя падсумуе ў верасьні


Сініка Хурскайнэн
Сініка Хурскайнэн

Сёньня ў Менску адбылася сустрэча дакладчыка па Беларусі Камісіі па палітычных пытаньнях Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Сінікі Хурскайнэн зь лідэрамі апазыцыйных партый.

На сустрэчы прысутнічалі старшыня АГП Анатоль Лябедзька, старшыня ПБНФ Аляксей Янукевіч, старшыня "Справядлівага сьвету" Сяргей Калякін, лідэр БХД Віталь Рымашэўскі і лідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч. Яны перадалі калектыўны зварот.

Па чарзе, прадстаўнікі апазыцыі распавялі пра сваё бачаньне сытуацыі ў краіне. У прыватнасьці, Аляксандар Мілінкевіч сказаў, што ён -- за кантакты з Эўропай, але супраць таго, каб Беларусь пусьцілі ў Эўропу з "чорнага ходу", і засяродзіў увагу на праблеме выбараў. Сяргей Калякін распавёў гісторыю стасункаў з Радай Эўропы. А за 13 гадоў пасьля таго, як Беларусь пазбавілі статусу адмыслова запрошанай у ПАРЭ, прагрэсу няма. Станіслаў Шушкевіч заклікаў Эўропу дзейнічаць пасьлядоўна. На яго думку, ужо нават Расея асэнсавала ў некаторай ступені тое, што адбываецца ў Беларусі, а Эўропа, не заўсёды робіць пасьлядоўна.

Пасьля таго, як выказаліся усе прадстаўнікі партыяў, сустрэча працягвалася ў фармаце "сам на сам", журналісты не прысутнічалі. Побач са мной лідэр АГП Анатоль Лябедзька. Спадар Анатоль, калі не сакрэт, ці разумее спадарыня Хурскайнэн беларускія праблемы?

Лябедзька: "Наколькі яна разумее беларускую сытуацыю, мы ўведаем толькі ў верасьні, калі адбудзецца чарговая сэсія ПАРЭ. Натуральна, яна туды прывязе сваю справаздачу і канкрэтныя рэкамэндацыі. Я ж усьцешаны тым, што мы выйшлі з агульнай пазыцыяй, агульным пасланьнем, сутнасьць якога ў наступным. Мы супраць таго, каб па Беларусі прымаліся нейкія рашэньні перад прэзыдэнцкай кампаніяй, што датычыць скасаваньня статусу адмыслова запрошанага ці наогул запрашэньня ў Раду Эўропы. Мы прапануем стварыць адмысловую групу з прадстаўнікоў улады і апазыцыі, каб яна выпрацавала "дарожную мапу" па зьмяншэньню дыстанцыі па ўваходу Беларусі ў гэтыя дзьве міжнародныя арганізацыі. І мы выказаліся за тое, каб у Беларусь прыехала як мага больш назіральнікаў, дэпутатаў з ПАРЭ, прычым, на як мага большы тэрмін назіраньня. Вынікі будзем падсумоўваць у верасьні".

У сераду ў спадарыні Сінікі Хурскайнэн адбудуцца сустрэчы з міністрам юстыцыі, генпракурорам і старшынём камісіі парлямэнту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG