Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Бут будзе выдадзены Злучаным Штатам у сераду


Тайлянд зьбіраецца выдаць у сераду падазраванага ў гандлі зброяй Віктара Бута Злучаным Штатам. Улады ЗША патрабуюць яго выдачы ў сувязі з абвінавачаньнямі ў датычнасьці да тэрарызму. Рашэньне тайляндзкага суду аб экстрадыцыі выклікала гнеўную рэакцыю Масквы, якая назвала яго палітычна матываваным.

Крытыкі Бута называюць яго “Гандляром сьмерцю”. Ён быў арыштаваны ў сакавіку 2008 году ў Бангкоку амэрыканскімі агентамі, якія ўдавалі зь сябе калюмбійскіх паўстанцаў.
XS
SM
MD
LG