Эгіпецкія ўлады затрымалі, у зьвязку з крадзяжом карціны Ван Гога, пяцёх урадоўцаў. Сярод іх - ачольнік адзьдзелу мастацтва міністэрства культуры Эгіпту.
Карціна галяндзкага мастака "Макавыя кветкі" зьнікла з музэю Махмуда Халіла ў Каіры ў суботу. Яе вартасьць ацэньваецца ў больш, чым 50 мільёнаў даляраў.
Вынікі папярэдняга расьсьледаваньня паказалі, што падчас крадзяжу ў музэі была цалкам адключаная сыгналізацыя, а з 43 камэраў назіраньня працавалі толькі сем.