Былы міністар замежных спраў Аўганістану назваў падтрымку Пакістану з боку Злучаных Штатаў – памылкай. У артыкуле, апублікаваным у амэрыканскім выданьні Washington Post, Ранджын Дадфар Спанта, які цяпер зьяўляецца нацыянальным дарадцам Аўганістану ў пытаньнях бясьпекі, сьцьвярджае, што палітыка афіцыйнага Ісламабаду паспрыяла эскаляцыі гвалту ў суседнім Аўганістане. Гэта, паводле аўтара, прывяло, у сваю чаргу, да істотнага зьніжэньня падтрымкі міжнароднай прысутнасьці ў гэтай краіне сярод грамадзкасьці Захаду. Спанта піша, што выбіраючы сабе стратэгічных партнэраў, якія гадуюць тэрарызм, Вашынгтон робіць "стратэгічную памылку".
Пакістан падтрымліваў рух Талібан, калі ён знаходзіўся пры ўладзе ў Аўганістане. Пасьля тэрактаў 11 верасьня 2001 году ў ЗША, Ісламабад, аднак, рэзка зьмяніў сваю пазыцыю, абвясьціўшы сябе "франтавым саюзьнікам" Вашынгтону.